“Крыніцы” і сапрана

№ 34 (1056) 25.08.2012 - 31.08.2012 г

Мы і свет

Беларусь і Кітай раздзяляюць дзесяць тысяч кіламетраў, але краіны блізкія надзвычай шчыльным супрацоўніцтвам. Кітайскія студэнты, магістранты і аспіранты вучацца ў нашых ВНУ, у тым ліку і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Ды не толькі вучацца, але і ўдзельнічаюць у рэалізацыі самых розных творчых праектаў.

/i/content/pi/cult/392/7841/12-4.jpeg

Студэнты і выкладчыкі БДУКіМ з вялікім поспехам выступілі ў Рэспубліканскім шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М. Машэрава. Гучалі арыі з опер і аперэт, лірычныя рамансы, песні рускіх і беларускіх кампазітараў у выкананні Чжана Шы Цзюня, Цзоу Ся, Лі Шуан, Чэн Вен Я, Чэн Лу, Ян Яна, Лінь Цюаня. Упрыгожаннем канцэрта стала і выступленне кандыдата педагагічных навук, дацэнта Таццяны Гажэўскай. Творчае супрацоўніцтва паміж шпіталем і БДУКіМ будзе прадоўжана і надалей.

Чарговы канцэрт для ветэранаў быў ужо сольным. Аспірант БДУКіМ Цзоу Ся — уладальніца прыгожага сапрана А выступленне магістранта Чжана Шы Цзюня скарыла артыстызмам і абаяльнасцю вакаліста.

Наступны канцэрт быў прысвечаны харавой музыцы. Жаночы хор “Крыніцы” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры харавога і вакальнага мастацтва Алы Свірыдовіч выконваў песні розных эпох, стыляў, кірункаў і жанраў...

Праграма канцэрта Чжана Шы Цзюня ў Малой зале Белдзяржфілармоніі прайшла ў двух аддзяленнях.

Ва ўсіх канцэртах партыю фартэпіяна выконвала Наталля Чыжова. Яна — і педагог цудоўны, і музыкант выдатны...

А кіраўніком канцэртнага праекта з’яўляецца прафесар, народны артыст Беларусі Уладзімір Экандзіёсаў.

Іван АРХІПАЎ