“Мой дарагі далёкі дружа”

№ 44 (810) 03.11.2007 - 09.11.2007 г

Дзяржынскі (сапраўднае прозвішча — Чаржынскі) Уладзіслаў Вікенцьевіч нарадзіўся ў 1897 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Старакаменная, што на Гродзеншчыне. Пачатковую адукацыю атрымаў у народным вучылішчы, у 1918 годзе скончыў Мінскую гімназію, а ў 1925-м — этнолага-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Вучобу сумяшчаў з выкладчыцкай дзейнасцю на рабфаку. З 1925 года быў супрацоўнікам часопіса “Полымя”.