Дэвіз “Лістапада”

№ 33 (1055) 18.08.2012 - 24.08.2012 г

Арганізатары Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” паведамілі дэвіз і тэрміны правядзення сёлетняга кінафоруму.

/i/content/pi/cult/391/7828/2-2.jpeg

Такім чынам, свята кіно пройдзе пад слоганам “Мы любім кіно” з 2 па 9 лістапада. Адпаведна, названыя словы будуць прысутнічаць на ўсёй друкаванай прадукцыі фэсту. Урэшце, знойдзе дэвіз свой адбітак і ў праграмах форуму.

Дарэчы, летась Мінскі міжнародны кінафестываль прайшоў пад “шапкай” “З шырока расплюшчанымі вачамі”.