— Калі я была ў гэтым знакамітым еўрапейскім горадзе, папросту ў яго закахалася, — зазначае аўтар выстаўкі. — Цалкам пабудаваная на вадзе людзьмі, якія асмеліліся кінуць выклік марской стыхіі, Венецыя непадобная ні на які іншы горад свету. Ззянне сонечнага святла і сярэбраны туман у гэтым горадзе, па маім перакананні, змякчаюць усе перспектывы, таму фотаздымкі атрымаліся вельмі цікавымі.
Па Венецыі варта хадзіць пешшу, таму Галіна Ермалаева запрашае ўсіх на незабыўны вечаровы шпацыр па вуліцах гэтага слыннага горада. Яго вельмі лёгка здзейсніць, паглядзеўшы работы наваполацкай фотамастачкі.