“Дажынкі-2012”: ёсць партнёры!

№ 32 (1054) 11.08.2012 - 17.08.2012 г

Намеснік старшыні Горацкага райвыканкама Наталля Карнеева паведамляе “К”, што напярэдадні Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012” аб’екты культуры раённага цэнтра мяняюць аблічча. А ў падрыхтоўцы да галоўнага хлебаробскага свята краіны выкарыстоўваюцца не толькі дзяржаўныя грошы, але і сродкі прыватных інвестараў.

/i/content/pi/cult/390/7777/1-2.jpeg

Літаральна днямі, па словах Наталлі Карнеевай, пасля рамонту з мадэрнізацыяй здадзены кінатэатр "Крыніца". У ім устаноўлена 3D-абсталяванне, з'явіўся сучасны інтэр'ер. Глядзельная зала цяпер можа прыняць больш за 200 кінааматараў. Пасля 20 жніўня ў "Крыніцы" з'явіцца кавярня, абсталяванне і дзейнасць якой узялі на сябе магілёўскія інвестары...

/i/content/pi/cult/390/7777/1-3.jpeg

Мясцовы музей перасяляецца ў адрэстаўраваны будынак, дзе ў XIX стагоддзі знаходзілася аптэка мецэната Казіміра Падзерскага. Тут будуць размешчаны і гарадскія карцінныя галерэі.

У памяшканнях цэнтра культуры размесціцца вакальна-харавая школа, бадай, - адзіная ў рэспубліцы. А сам РЦК перасяліўся ў Дом культуры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Вядуцца рамонты школы рамёстваў і бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага.

Ідзе ўзвядзенне амфітэатра на дзве з паловай тысячы месцаў (яго праект - на здымку). Менавіта тут, па словах Наталлі Карнеевай, адбудуцца галоўныя мерапрыемствы "Дажынак-2012".