Літаральна днямі, па словах Наталлі Карнеевай, пасля рамонту з мадэрнізацыяй здадзены кінатэатр "Крыніца". У ім устаноўлена 3D-абсталяванне, з'явіўся сучасны інтэр'ер. Глядзельная зала цяпер можа прыняць больш за 200 кінааматараў. Пасля 20 жніўня ў "Крыніцы" з'явіцца кавярня, абсталяванне і дзейнасць якой узялі на сябе магілёўскія інвестары...
Мясцовы музей перасяляецца ў адрэстаўраваны будынак, дзе ў XIX стагоддзі знаходзілася аптэка мецэната Казіміра Падзерскага. Тут будуць размешчаны і гарадскія карцінныя галерэі.
У памяшканнях цэнтра культуры размесціцца вакальна-харавая школа, бадай, - адзіная ў рэспубліцы. А сам РЦК перасяліўся ў Дом культуры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Вядуцца рамонты школы рамёстваў і бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага.
Ідзе ўзвядзенне амфітэатра на дзве з паловай тысячы месцаў (яго праект - на здымку). Менавіта тут, па словах Наталлі Карнеевай, адбудуцца галоўныя мерапрыемствы "Дажынак-2012".