Драўляная трагікамедыя

№ 31 (1053) 04.08.2012 - 10.08.2012 г

Супрацоўнік аддзела выставак Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Андрэй Янкоўскі паведаміў “К”, што 7 жніўня ў Вялікай зале ўстановы адкрываецца персанальная выстаўка народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка з вёскі Стойлы Пружанскага раёна.

“К” неаднаразова пісала пра Мікалая Тарасюка — лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі “Народная творчасць”. 80-гадовы майстар працуе ў жанры інсітнага мастацтва: выразае з дрэва ўнікальныя скульптурныя кампазіцыі на тэмы сялянскага жыцця.

Выстаўка называецца “Страчаны рай” і прысвечана юбілею Мікалая Тарасюка, творы якога захоўваюцца і экспануюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музеі “Пружанскі Палацык”…

Беларускае інсітнае мастацтва, па словах Андрэя Янкоўскага, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прадстаўляецца ўпершыню.