Зараз "Мір" мае адну кіна- і дзве відэазалы і ўмяшчае да 198 месцаў. Ва ўсіх устаноўлена самае сучаснае кінапраекцыйнае абсталяванне. У вялікай знаходзіцца лічбавы кінапраектар Christie, які дазваляе паказваць фільмы ў лічбавым фармаце, і 3D-сістэма Masterimage. Набыты новыя мяккія крэслы, двухмесныя канапы.
Нельга абысці ўвагай новы экран. У кінатэатры ўстаноўлены сярэбраны экран памерам 9,6х4 м, які мае святлоадлюстравальны эфект і ідэальна падыходзяць для прагляду 3D-кантэнта. Гук прадстаўлены акустычнай сістэмай Dolby Digital Surround.
Асаблівасцю кінатэатра з’яўляецца VIP-зала на 6 месцаў. Цана наведвання вагаецца ад 15 000 да 70 000 рублёў, у залежнасці ад часу і выбару залы. Ёсць магчымасць забраніраваць білеты.
Аляксандра КАСКЕВІЧ, Аліна БАРКОЎСКАЯ