У цэнтры ўвагі падарожжа — стан і перспектывы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. А таму нашы карэспандэнты не толькі вывучалі сядзібныя дыяменты, але і правялі шэраг сустрэч з асобамі, адказнымі за іх захаванне. На пэўных этапах да падарожжа Ільі Свірына і Юрыя Чарнякевіча далучаліся і мясцовыя краязнаўцы (у Ляхавіцкім раёне, да прыкладу, “культураўцаў” на веласіпедзе суправажаў мастак і выкладчык Сяргей Чарановіч), якія з ахвотай падзяліліся сваім бачаннем вырашэння праблемы “ажыўлення” ўнікальных шляхецкіх сядзіб і ўключэння іх у турыстычную інфраструктуру краіны.
Аб’ектам, годным наведвання турыстаў, на думку нашых карэспандэнтаў, з якімі мы звязаліся па тэлефоне ў самы разгар падарожжа, можа стаць унікальны палацава-паркавы ансамбль у вёсцы Грушаўка, што ў Ляхавіцкім раёне, які вабіць да сябе драўлянымі пабудовамі і сістэмай сажалак. Сёння ж ён чакае на інвестара.
На здымку: сядзіба ў Грушаўцы.
Першы рэпартаж “з колаў” — у наступным нумары “К”.