На адкрыцці выстаўкі навуковы супрацоўнік музея Ірына Калібаба, характарызуючы творы экспазіцыі, адзначыла:
— Цудоўна, што ёсць людзі, здольныя бачыць прыгожае ў звычайным. Мы часам не заўважаем простыя, але вельмі важныя рэчы. Мастак жа заўжды знойдзе час, каб спыніцца і агледзецца, пабачыць самому і паказаць іншым прыгажосць Быцця.
Агульную ж думку мастакоў выказаў Андрэй Лычкоўскі:
— Краявіды нельга маляваць у студыі — на прыродзе нават фарбы змяняюцца. Каб застацца самім сабой, мастак павінен зліцца з прыродай.
Дарэчы, Яршы — гэта назва невялікай вёсцы на Уздзеншчыне, дзе, уласна кажучы, і нарадзілася большасць прадстаўленых на выстаўцы работ. Ужо ў бліжэйшы час аб’яднанне “Яршы” прадставіць свае работы ў Клецку, Карэлічах, Слуцку, Баранавічах, Пінску.
Віктар КІСЛЫ
Узда