Разьбяры — Коласу

№ 29 (1051) 21.07.2012 - 27.07.2012 г

Стаўбцоўшчына: жывое дрэва

У Стаўбцоўскім раёне праходзіла ХІ Абласное свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”.

/i/content/pi/cult/387/7705/12-2.jpeg

Пленэр прымеркавалі да 130-годдзя Якуба Коласа і запрасілі на яго разьбяроў з розных раёнаў: гэта Сяргей Дубяга, Алег Шапель, Уладзімір Хіхіч, Іван Васілевіч, Алег Пракарына, Леанід Сенька, Віктар Клунко, Валерый Казлоўскі і Васіль Сілкоў, а таксама аўтар дадзеных радкоў.

Арганізатары прапанавалі для працы асінавыя бярвенні дыяметрам ад 50 см і даўжынёй 4 — 6 метраў. Меркавалася, што скульптуры будуць устаноўлены вертыкальна, але Алег Пракарына стварыў гарызантальную кампазіцыю. Натхнёны падарожжам па Коласаўскіх мясцінах на Стаўбцоўшчыне, ён зрабіў лаву, па баках якой — мініяцюры будынкаў з сядзіб у Мікалаеўшчыне і Акінчыцах.

Арганізатары пленэру — упраўленне культуры Мінаблвыканкама, Мінскі АЦНТ, аддзел культуры Стаўбцоўскага райвыканкама.

Валерый КАЛЯСІНСКІ, скульптар