Верш-код: магія і магніт Вязынкі

№ 28 (1050) 14.07.2012 - 20.07.2012 г

Вязынка 7 ліпеня стала цэнтрам прыцягнення не толькі для шанавальнікаў Купалавага слова.

/i/content/pi/cult/386/7674/2-1.jpgВідаць, было б наіўна меркаваць, што ўсе тыя больш як сем тысяч чалавек, якія прыехалі ў гэты куток Маладзечаншчыны, апынуліся там выключна дзякуючы прыцягненню Слова Песняра. Іншая справа, калі магія і магніт гэтага слова літаральна паланяюць на зямлі Янкі Купалы. І не пакідаюць абыякавымі.

Таму Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і  народных рамёстваў "З адною думаю аб шчасці Беларусі..." аказалася каталізатарам ды ўзорам добрага густу ў масавых мерапрыемствах. І прыцягальны ў гэтым выпадку не толькі сам фармат "паэтычнага пленэру", але і вытрыманы /i/content/pi/cult/386/7674/2-2.jpgарганізатарамі (Міністэрства культуры, Літаратурны музей імя Янкі Купалы, Мінаблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі) акцэнт на беларускім слове.

Хацелася б хіба аднаго: каб на наступных падобных імпрэзах той жа літаратурны складнік яшчэ больш падтрымала публіка, што была задзейнічана гэтым разам у акцыі "Чытаем Купалу разам". Ды і літаратары - /i/content/pi/cult/386/7674/2-3.jpgудзельнікі чытанняў на галоўнай сцэне, многія з якіх, не прачытаўшы верш са спадчыны Янкі Купалы (хаця б у якасці даніны павагі да класіка), агучылі толькі свае творы. Усё ж "верш-коду", як і дрэс-коду, варта прытрымлівацца...

С.Т.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ