Успаміны пра паэта

№ 27 (1049) 07.07.2012 - 13.07.2012 г

Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп паведаміў “К”, што ў серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” выходзіць кніга “Янка Купала. Мне сняцца сны аб Беларусі”.

/i/content/pi/cult/385/7649/14-4.jpegУкладальнік зборніка — Галіна Шаблінская. Менавіта яна ў свой час стала ўкладальнікам кнігі пра Уладзіміра Караткевіча.

Новае выданне ўтрымлівае каля сотні ўспамінаў людзей, што добра ведалі Песняра. Яно мае некалькі каляровых уклеек з фотаздымкамі. Наклад — дзве тысячы экзэмпляраў.

Сёлета, па словах Віктара Шніпа, у серыі “ЖЗЛБ” выходзяць яшчэ тры выданні, прысвечаныя пісьменнікам Максіму Танку, Якубу Коласу і спартсмену Аляксандру Мядзведзю.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"