Дзеячы беларускай культуры і мастацтва ХХ стагоддзя ніколі не былі разбэшчаны ўвагай кінахранікёраў. Таму кадраў з іх удзелам засталося не так шмат. Кіна- ды фотаматэрыялам з выявай Янкі Купалы ў гэтым сэнсе пашанцавала. Стваральнікі новага фільма "Янка Купала... Я адплаціў народу...", што выйшаў у "Беларускім відэацэнтры", скарысталіся вядомымі па іншых работах здымкамі...