З думай пра Паэта

№ 26 (1049) 30.06.2012 - 06.07.2012 г

Па традыцыі, 28 чэрвеня на Вайсковых могілках у Мінску, дзе пахаваны Янка Купала, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, творчая інтэлігенцыя і прыхільнікі творчасці класіка прынялі ўдзел у “Жальбінах”. Сёлета яны прымеркаваны да 70-й гадавіны з дня трагічнай смерці Песняра.

/i/content/pi/cult/384/7616/1-6.jpegЯк адзначыў намеснік міністра культуры нашай краіны Тадэуш Стружэцкі, Янка/i/content/pi/cult/384/7616/1-5.jpeg Купала ўпісаў мастацкім словам сваё імя не толькі ў гісторыю нашай краіны, але і ўсяго свету. Невыпадкова, па словах намесніка міністра, з вялікай запатрабаванасцю прайшлі цікавыя вечары, прысвечаныя памяці Песняра, у розных рэгіёнах не толькі Беларусі, але і Літвы, Польшчы ды іншых краін.

Аднак каля магілы паэта гучалі не толькі прамовы, але і паэтычныя радкі. У прыватнасці, кіраўнік Тэатра аднаго акцёра "Зніч" Галіна Дзягілева паказала фрагмент паэтычнага монаспектакля "Мне сняцца сны аб Беларусі".

Завяршыла ж сімвалічныя "Жальбіны" імша ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў памяць пра вялікага Песняра.

Фота Андрэя СПРЫНЧАНА