Як адзначыў намеснік міністра культуры нашай краіны Тадэуш Стружэцкі, Янка Купала ўпісаў мастацкім словам сваё імя не толькі ў гісторыю нашай краіны, але і ўсяго свету. Невыпадкова, па словах намесніка міністра, з вялікай запатрабаванасцю прайшлі цікавыя вечары, прысвечаныя памяці Песняра, у розных рэгіёнах не толькі Беларусі, але і Літвы, Польшчы ды іншых краін.
Аднак каля магілы паэта гучалі не толькі прамовы, але і паэтычныя радкі. У прыватнасці, кіраўнік Тэатра аднаго акцёра "Зніч" Галіна Дзягілева паказала фрагмент паэтычнага монаспектакля "Мне сняцца сны аб Беларусі".
Завяршыла ж сімвалічныя "Жальбіны" імша ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў памяць пра вялікага Песняра.
Фота Андрэя СПРЫНЧАНА