Дарагія суайчыннікі!

№ 26 (1049) 30.06.2012 - 06.07.2012 г

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 68-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Глыбока сімвалічна, што беларускі народ менавіта гэтыя дзве даты непарыўна звязаў у адно. Мы памятаем, што Вялікая Перамога была здабыта неверагодным напружаннем сіл, аплачана жыццём мільёнаў суграмадзян. Сваёй гераічнай барацьбой нашы бацькі і дзяды выратавалі родную зямлю ад прыгнёту і адрадзілі яе з руін, адстаяўшы права на мірнае жыццё. І цяперашняе пакаленне з’яўляецца годным працягам слаўных традыцый мінулага. Беларусь прайшла няпросты шлях дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічнага і сацыяльнага развіцця і заняла дастойнае месца ў міжнароднай супольнасці. Мы захоўваем намечаныя тэмпы эканамічнага росту, забяспечваем сацыяльную абарону нашым грамадзянам, працягваем добраўпарадкаванне роднай краіны. І зробім усё, каб наша маладая дзяржава была моцнай і квітнеючай. У гэты свяшчэнны для кожнага з нас дзень шчыра жадаю ўсім шчасця, дабра, здароўя і поспехаў у працы на карысць любімай Радзімы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА 3 ліпеня 2012 года