У фестывалі прынялі ўдзел дзіцячыя фальклорныя калектывы, аўтэнтычныя гурты, ансамблі народнай музыкі, пары-выканаўцы народнага побытавага танца, якія вывучаюць, пераймаюць і папулярызуюць аўтэнтыку свайго краю.
Вынікі форуму агучылі напрыканцы фестывалю. Дыпломамі лаўрэата І ступені і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны фальклорны ансамбль "Талака" (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінск), фальклорны калектыў "Верас" (Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі,
Мінск), узорны фальклорны ансамбль "Рудабельскія зорачкі" з Акцябрскага, фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Свеці Цвет" Дома дзіцячай творчасці Ніжагародскага раёна (Расія), народны ансамбль "Очелье" Пскоўскага абласнога каледжа мастацтваў імя М.А. Рымскага-Корсакава (Расія), беларускі фальклорны ансамбль "Кірмаш" з Масквы і народны фальклорны ансамбль імя П.Бакланава "Жива вода" факультэта філалогіі і журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя У.Г. Караленкі (Украіна).
Дыпломамі лаўрэата "За захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны сваёй Бацькаўшчыны" ды каштоўнымі падарункамі адзначылі народны фальклорны гурт "Хаціславяне" Хаціслаўскага сельскага дома культуры Маларыцкага раёна, народны тэатр фальклору "Цярэшка" Глыбоцкага раённага метадычнага цэнтра, фальклорна-этнаграфічны калектыў Залатушскага сельскага дома культуры Калінкавіцкага раёна,аўтэнтычны гурт "Перазвоны" Цэнтра культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна, аўтэнтычны гурт "Купалінка" Пратасаўскага сельскага дома народнай творчасці Акцябрскага раёна, народны фальклорны калектыў "Палескія крыніцы" вёскі Рог Салігорскага раёна.
У ХI Рэспубліканскім конкурсе танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў дыпломамі лаўрэата І ступені і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу і кіраўнікі, якія іх падрыхтавалі. Сярод 5 - 6 класаў - Ягор Ахраменка і Ірына Бабаед з фальклорнага калектыву "Праменьчыкі" ДШМ г. п. Акцябрскі і кіраўнік Ірына Семілет. У катэгорыі 7 - 8 класаў перамогу святкавалі Станіслаў Караленка і Ангеліна Калбасава з Рагачоўскай дзіцячай школы мастацтваў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ды кіраўнік Наталля Сідарэнка. А сярод 9 - 11 класаў уганараваны Уладзімір Ярмоленка і Ульяна Кругаль (узорны фальклорны ансамбль "Рудабельскія зорачкі") ды згаданы ўжо кіраўнік Ірына Семілет.
Фота Наталлі ЕВЕНКА