Арт-фэст у замку

№ 26 (1049) 30.06.2012 - 06.07.2012 г

Сёння і заўтра ўпершыню ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства культуры пройдзе тэатральны форум прафесійных калектываў “Тэатр Уршулі Радзівіл”.

 

Спектаклі, звязаныя з гісторыяй роду Радзівілаў, на фестывалі прадставяць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы ("Выкраданне Еўропы, або Тэатр Уршулі Радзівіл" - 30 чэрвеня а 21-й) і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага (пастаноўка "Пане Каханку" - 1 ліпеня а 21-й). Гістарычная тэматыка ўласціва спектаклям Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ("Леаніды не вернуцца на Зямлю" - 30 чэрвеня а 15-й) і Мінскага абласнога драматычнага тэатра ("Паланэз на развітанне" - 1 ліпеня а 15-й).

Акрамя ўласна тэатральнага форуму, запланавана праца "Горада Майстроў і Рамёстваў".

Білеты на дзённыя спектаклі былі раскуплены яшчэ месяц таму, але ў дзень мерапрыемства плануецца продаж дадатковых. Чакаецца, што арт-фэст "Тэатр Уршулі Радзівіл" наведае больш за 3 000 чалавек.