“Гомельскія байкі”

№ 25 (1048) 23.06.2012 - 29.06.2012 г

У Навазыбкаве, што на Браншчыне, прайшоў X Міжнародны фестываль маладзёжных аматарскіх тэатраў “Славянскае перакрыжаванне”. За тры дні гледачы ўбачылі сем спектакляў. Па традыцыі, выступілі і прафесійныя калектывы.

Гран-пры фестывалю прысуджаны народнаму студэнцкаму тэатру "Люстэрка" Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны за спектакль "Гомельскія байкі" па п'есе Васіля Ткачова (рэжысёр - Валянціна Вароніна). Пастаноўка, дарэчы, ішла на беларускай мове. Прыемна і тое, што Аляксандр Скідан атрымаў дыплом лаўрэата за выкананне галоўнай ролі ў "Гомельскіх байках".

Мяркуецца, што гэты спектакль будзе паказаны на Фестывалі гумару ў Аўцюках і ў некаторых вёсках Гомельшчыны.

Юрась Весні

Гомель