На тры дні каля сцен помніка архітэктуры, унесенага ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO, будзе ўзноўлены еўрапейскі рыцарскі турнір, у якім плануецца ўдзел шматлікіх "ваяроў" з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы ды іншых краін.
Усе наведвальнікі мерапрыемства змогуць стаць сведкамі падзей, што адбываліся ў часы Сярэднявечча на палях баёў, а таксама атрымаюць магчымасць паслухаць старадаўнюю беларускую музыку. Кульмінацыя фестывалю - інсцэніроўка сярэднявечнай бітвы з удзелам тысячы ваяроў.
Да ўсяго, пад час фэсту ўсіх гасцей чакае забаўляльная праграма з цікавымі конкурсамі і майстар-класамі, кірмаш рамёстваў, атракцыёны, а таксама гала-канцэрт вядучых фольк-калектываў Беларусі, у суправаджэнні фаер-шоу і сярэднявечных танцаў.