"Крок насустрач": творчасць без межаў

№ 25 (1048) 23.06.2012 - 29.06.2012 г

Для пяці тысяч гледачоў

/i/content/pi/cult/383/7562/1-4.jpegЗ 21 па 26 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу праходзіць Міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі "Крок насустрач". Горад у пяты раз прымае творцаў з розных краін, якія займаюцца харэаграфіяй, дэкаратыўна-прыкладным і музычным мастацтвам.

З трох тысяч прэтэндэнтаў журы адабрала найлепшых. Каля паўтысячы фіналістаў будуць выступаць у прэстыжных залах Санкт-Пецярбурга. Беларусь на фэсце прадстаўляюць выхаванцы філіяла Мінскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 19. Ансамбль акардэаністаў "Асарці" пад кіраўніцтвам Марыны Даросевай скарыў мясцовую публіку прафесійным выкананнем і ўжо чацвёрты раз прымае ўдзел у фэсце. Для нас выступаць у Канцэртнай зале "Акцябрская", якая разлічана на пяць тысяч гледачоў, - вялікі гонар.

Патрыцыя Курганава - выпускніца філіяла ДМШМ № 19 - таксама пастаянная ўдзельніца "Кроку насустрач". Яе незвычайны голас у суправаджэнні лепшых аркестраў Санкт-Пецярбурга літаральна зачароўвае слухачоў!..

Алена МАСЛАВА, загадчык філіяла Мінскай ДМШМ № 19

На здымку: ансамбль "Асарці".