Замалёўкі з Віцебшчыны

№ 25 (1048) 23.06.2012 - 29.06.2012 г

21 чэрвеня ў Музеі Якуба Коласа адкрылася выстаўка “Мастакі на вайне”. Праект — плён супрацоўніцтва Віцебска і Мінска.

/i/content/pi/cult/383/7554/1-1.jpgЭкспанаты - з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, а экспазіцыйную прастору прадаставіў Коласаўскі музей. Для многіх сучаснікаў уяўленне пра Вялікую Айчынную 

/i/content/pi/cult/383/7554/1-2.jpeg

 грунтуецца, у тым ліку, на творах мастацтва, што ўзніклі ў экспазіцыі - партрэтныя і сюжэтныя замалёўкі, сатырычныя плакаты ды карыкатуры мастакоў, якім давялося ваяваць у армейскіх шэрагах альбо партызанскіх атрадах. Гэта Мікалай 

/i/content/pi/cult/383/7554/1-3.jpg

Гуціеў, Мікалай Абрыньба, Уладзімір Кліпель, Анатоль Ткачонак,  пасляваенныя гады. Таму выключную каштоўнасць маюць і дакументальныя сведчанні ў фарбах ды алоўку, дзе вайна паўстае ў вобразна-сапраўдным абліччы.

Аляксандр Мазалёў. Яны адлюстравалі суровы ваенны быт, маштабы разбурэнняў, тыпажы салдат і партызан. Работы былі выкананы на Віцебшчыне ў 1941 - 1945 гадах. У стылёвым сэнсе гэта, зразумела, - рэалізм, бо сама жорсткая сітуацыя, у якой нараджаліся згаданыя творы, вымагала канкрэтыкі. У пазнейшыя часы замалёўкі (іх можна параўнаць з дзённікавымі нататкамі) сталі асновай кампазіцыйных графічных аркушаў і станковых палотнаў.

 

 

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"