“Пантофлікі” — у музеі

№ 24 (1047) 16.06.2012 - 23.06.2012 г

Фільм “Пантофлікі” рэжысёра Канстанціна Фама, у стварэнні якога ўдзел прымаў “Белвідэацэнтр” і які быў прэзентаваны ў рамках Канскага кінафестывалю, уключаны ў каталог Візуальнага цэнтра “Яд Вашэм” у Іерусаліме.

 

Як паведаміў карэспандэнту "К" дырэктар "Белвідэацэнтра" Юрый Ігруша, стужка, у стварэнні якой прымалі ўдзел кінематаграфісты Беларусі, Расіі, Францыі, Чэхіі, Польшчы і ЗША, уключана ў каталог цэнтра "Яд Вашэм" па просьбе яго дырэктара Ліят Бенхабіб.

Вынікам уключэння фільма ў базу даных "Яд Вашэм" можа стаць увага да яго з боку шырокай сусветнай аўдыторыі, кінаіндустрыі, акадэмічных колаў, паказ карціны на адукацыйных мерапрыемствах.