Гран-пры — "Кавалерам..."!

№ 24 (1047) 16.06.2012 - 23.06.2012 г

Беларускі рэжысёр Ігар Бышнёў перамог у намінацыі “Аўтарская работа” на XVI Міжнародным экалагічным кінафестывалі “Выратаваць і захаваць”, які праходзіў у расійскім Ханты-Мансійску.

 

Прафесійнае журы ўразіла стужка "Кавалеры рэк, балот і лясоў", створаная на РУП "Беларускі відэацэнтр".

Фестываль "Выратаваць і захаваць" з'яўляецца адным з самых прэстыжных ды прадстаўнічых спецыялізаваных кінафорумаў на экалагічную і прыродазнаўчую тэматыку. Сёлета на ім было паказана звыш 400 стужак і тэлепраграм з 30 краін, якія прадстаўлялі амаль 140 кінавытворчых кампаній.

Карціна вядомага айчыннага дакументаліста-натураліста Ігара Бышнёва з'яўляецца часткай праекта цыкла навукова-папулярных фільмаў "Казкі аб прыродзе", прызначанага для дзіцячай аўдыторыі. У 2003 годзе цыкл фільмаў аб прыродзе Ігара Бышнёва вытворчасці "Белвідэацэнтра" заваяваў Гран-пры фестывалю.