Прафесійнае журы ўразіла стужка "Кавалеры рэк, балот і лясоў", створаная на РУП "Беларускі відэацэнтр".
Фестываль "Выратаваць і захаваць" з'яўляецца адным з самых прэстыжных ды прадстаўнічых спецыялізаваных кінафорумаў на экалагічную і прыродазнаўчую тэматыку. Сёлета на ім было паказана звыш 400 стужак і тэлепраграм з 30 краін, якія прадстаўлялі амаль 140 кінавытворчых кампаній.
Карціна вядомага айчыннага дакументаліста-натураліста Ігара Бышнёва з'яўляецца часткай праекта цыкла навукова-папулярных фільмаў "Казкі аб прыродзе", прызначанага для дзіцячай аўдыторыі. У 2003 годзе цыкл фільмаў аб прыродзе Ігара Бышнёва вытворчасці "Белвідэацэнтра" заваяваў Гран-пры фестывалю.