Дні культуры ў адказ

№ 24 (1047) 16.06.2012 - 23.06.2012 г

Дні культуры Беларусі ў Катары ладзіліся, як вядома, у сакавіку. І вось — мерапрыемства ў адказ.

 

Начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Кажура паведамляе "К", што 18 - 20 чэрвеня ў нашай краіне пройдуць Дні культуры Катара. Іх арганізатары - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры, мастацтваў і спадчыны Дзяржавы Катар пры арганізацыйным садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Мяркуецца, што катарскую дэлегацыю складам да 70 чалавек узначаліць міністр культуры, мастацтваў і спадчыны Хамад Абдул Азіз Аль-Кувары.

Па словах Міхаіла Кажуры, майстры мастацтваў Катара выступяць на сцэне Белдзяржфілармоніі. А перад ёй разгорне свае шатры катарская Культурная вёска. Тут можна будзе пачаставацца нацыянальнымі ласункамі і напоямі, паслухаць гучанне катарскіх інструментаў, пабачыць вырабы рамеснікаў. Усе мерапрыемствы Дзён культуры Катара - бясплатныя. Запрашальнікі на канцэрты майстроў мастацтваў Катара можна атрымаць у касах філармоніі.