Слова пра Гарэцкіх

№ 23 (1046) 09.06.2012 - 16.06.2012 г

Міжнародная навуковая канферэнцыя чакаецца днямі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

 

Мяркуецца, што юбілейныя, ХХ Гарэцкія чытанні збяруць даследчыкаў творчасці пісьменніка Максіма Гарэцкага і яго не менш вядомага брата, геолага, географа і эканаміста, аднаго з заснавальнікаў і акадэмікаў Акадэміі навук, Гаўрылы Гарэцкага. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх.

Трэба адзначыць, што кожны год у Чытаннях, якія праводзяцца з 1992-га, удзельнічае больш за 40 літаратуразнаўцаў, мовазнаўцаў, гісторыкаў - як з высокімі навуковымі ступенямі, так і толькі пачаткоўцы. Па выніках канферэнцыі плануецца выдаць зборнік матэрыялаў.