Мастак і горад

№ 23 (1046) 09.06.2012 - 16.06.2012 г

7 чэрвеня на плошчы Якуба Коласа адкрылася выстаўка рэпрадукцый карцін Марка Шагала, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння мастака. Праект мае назву “Мастак і горад”.

/i/content/pi/cult/381/7492/1-2.jpgДля гледачоў гэта магчымасць азнаёміцца з творчасцю мэтра сусветнага /i/content/pi/cult/381/7492/1-3.jpegмастацтва, не выпраўляючыся ў дальнюю вандроўку (у Беларусі жывапісных твораў Шагала няма) і нават не гартаючы альбома рэпрадукцый. Дастаткова прыйсці на плошчу: бігборды з рэпрадукцыямі будуць тут знаходзіцца да сярэдзіны верасня. Да рэалізацыі праекта спрычыніліся ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, міжнародны сацыяльна-эканамічны фонд, Пасольства Францыі ў Беларусі. Прадстаўнікі згаданых устаноў і арганізацый прысутнічалі на вернісажы і звярталіся да гледачоў з прывітальным словам. Афіцыйную частку дапоўніла тэатралізаваная дзея па матывах карцін Марка Шагала.

"Мастак і горад" - гэта не толькі выстаўка, але яшчэ і дзіцячы пленэр з адкрыццём арт-галерэі ды запланаваная прэзентацыя лялечнага спектакля пра жыццё і творчасць майстра.

Фота Юрыя ІВАНОВА