Л.Гоманаў. “Цёплы вечар” (Беларусь). |
Творчая група наведала таксама былую дачу В.Бялыніцкага-Бірулі “Чайка”, пахадзілі па гэтай зямлі, падыхалі паветрам Удомлі.
Потым, з 20 верасня па 2 кастрычніка, мастакі плённа працавалі на Магілёўшчыне, у жывапісных мясцінах каля Крынкі.26 верасня адбылася сустрэча ўдзельнікаў пленэру з міністрам культуры РБ Уладзімірам Матвейчуком. Спецыяльна для гэтай сустрэчы мастакі зрабілі невялікую экспазіцыю, на якой паказалі свае творы, напісаныя за гэты перыяд. Міністр правёў цікавую гутарку з мастакамі, уважліва выслухаў іх меркаванні наконт пленэру, пажадаў жывапісцам плённай працы, творчага натхнення і цікавай выніковай выстаўкі.
Такая выстаўка адбылася 3 кастрычніка ў залах Магілёўскага абласнога мастацкага музея
П.Петкаў. “Вёска” (Балгарыя). |
Шырыня творчага дыяпазону мастакоў, творы якіх прадстаўлены ў экспазіцыі, дазваляе шматлікім аматарам выяўленчага мастацтва і мастацтвазнаўцам упэўніцца ў высокім прафесійным майстэрстве ўдзельнікаў пленэру, у іх імкненні стварыць жыццесцвярджальныя натхнёныя творы аб чалавеку, аб сучаснасці, аб Радзіме.
Выстаўка будзе працаваць да 15 лістапада 2007 г.
Святлана СТРОГІНА,
намеснік дырэктара па навуковайпрацы
Магілёўскага абласногамастацкага музея імя П.Масленікава