“Я ўся ў тонах жамчужнай акварэлі…”

№ 22 (1045) 02.06.2012 - 08.06.2012 г

Лісты-дзённікі ў графічных навелах

/i/content/pi/cult/380/7472/1-4.jpg

Гэтыя валошынскія паэзасловы, вынесеныя ў загаловак, можна скарыстаць як эпіграф да выстаўкі акварэлі вядомай мастачкі Ніны Пілюзінай, якая з 30 мая працуе ў Музеі сучаснага выяўленага мастацтва пад назвай "Не пакідай мяне, мой светлы сум...".

Акварэлі Ніны Пілюзінай - гэта лірычныя, яскравыя, як маджары-віно з маладога вінаграду, настальгічныя лісты-дзённікі. Пра апошнія прамяні сонца над ціхім горным возерам. Пра ружовы міндаль ля сіняй бухты. Пра казачныя макі і касачы ў ратамскім садзе. Пра ўсё тое, што ў Боскай прыродзе сагравае душу, напаўняючы яе пяшчотай і дабрынёй. Колер - інтэнсіўны, свежы, пачуццёвы, арганізаваны рытмічна і "лінеарна". І,/i/content/pi/cult/380/7472/1-3.jpg у той жа час, у творах мастачкі адчуваецца дзіўны стан стомленага смутку, журбы, якая знаёмая кожнаму, хто кінуў развітальную манетку ў мора, таму ў работах Пілюзінай - шмат Крыма, якія ў розныя гады падарыў ёй творчае натхненне і акварэльныя навелы...

Вярнуўшыся з Гурзуфа дадому, яна захавала тую цікавасць да сонечнага бляску і да святлопаветранага асяроддзя, якія абвалакваюць прадметы і расліны. Характэрныя для беларускага клімату віды "шэрай" прыроды набываюць цяпер у Пілюзінай новую сонечную лёгкасць, і ейныя творы як бы насычаюцца паветрам і выпраменьваюць пяшчотнае святло.

Душа мастачкі, дзе яна ні спявала б, заўсёды імкнулася да родных куточкаў Беларусі. Да вясновага цвіцення палявых кветак. Да вясёлкі над бярозавым гаем. Да густой барвы восені. Да летняй спякоты, калі душа разнявольваецца ў ценю разгалістых яблыневых галінак у садзе ў Ратамцы. А потым усё гэта і шмат іншага выліваецца ў Ніны Пілюзінай і ў акварэльныя аркушы, і ў габелены, і ў батыкі.

 

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"