Гэтыя сродкі ў бягучым годзе будуць расходаваны на матэрыяльнае заахвочванне лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі, арганізацыю і правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, выставак, іншых мерапрыемстваў па выяўленні і прапагандзе творчасці маладых талентаў, набыццё музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, матэрыялаў, абсталявання для заняткаў мастацкай творчасцю ды іншыя мэты, звязаныя з пошукам, прафесійнай падрыхтоўкай і ўдасканаленнем майстэрства юных талентаў.
Распараджэннем таксама зацверджана рашэнне Савета фонду аб выдзяленні амаль Br562,5 млн. са сродкаў фонду. Гэтыя сродкі накіраваны на выплату прэмій, гранд-прэмій і стыпендый фонду, аказанне матэрыяльнай дапамогі навучэнцам (каля Br149 млн.); набыццё абсталявання, музычных інструментаў (амаль Br231 млн.); арганізацыю і правядзенне эстраднага канцэрта лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (Br150 млн.); накіраванне студэнтаў і выкладчыкаў на навучанне і стажыроўкі ў замежныя ВНУ (прыкладна Br32,7 млн.).
Прыняцце распараджэння з’яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі.