Оперныя “фарумчане”

№ 20 (1043) 19.05.2012 - 26.05.2012 г

Заўтра ў нашым Вялікім тэатры адкрываецца Маладзёжны форум опернага мастацтва краін СНД. Але яго ўдзельнікі сустрэліся яшчэ ўчора.

Кожнаму ўдзельніку - "рэчавыя доказы", што азначае DVD з ягоным удзелам у спектаклі. Кожны дзень форумнага тыдня распісаны літаральна па хвілінах: рэпетыцыі, заняткі з выкладчыкамі італьянскай і французскай, бо спектаклі (а яны ідуць на мове арыгінала) павінны быць бездакорнымі. У напружаным графіку знайшлося месца і для "круглага стала" "Моладзь і опера: па той і гэты бок сцэны".