Кожнаму ўдзельніку - "рэчавыя доказы", што азначае DVD з ягоным удзелам у спектаклі. Кожны дзень форумнага тыдня распісаны літаральна па хвілінах: рэпетыцыі, заняткі з выкладчыкамі італьянскай і французскай, бо спектаклі (а яны ідуць на мове арыгінала) павінны быць бездакорнымі. У напружаным графіку знайшлося месца і для "круглага стала" "Моладзь і опера: па той і гэты бок сцэны".