Кангрэс на справу міру

№ 20 (1043) 19.05.2012 - 26.05.2012 г

15 — 17 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пры падтрымцы Міністэрства культуры адбыўся IV Міжнародны кангрэс “Зніштожаныя ў Другой сусветнай вайне гарады і вёскі Еўропы”, а таксама прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Грамадзянскае насельніцтва ў вайне”.

 

У праекце прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства абароны краіны, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску, шматлікіх пасольстваў, акрэдытаваных у нашай краіне, а таксама грамадскіх аб'яднанняў.

Кангрэс праводзіцца ў Еўропе па ініцыятыве Германіі раз на два гады. На гэтых форумах з удзелам гісторыкаў, палітолагаў, юрыстаў, эканамістаў, а таксама сведкаў трагедый абмяркоўваюцца пытанні міру і прадухіленне канфліктаў у Еўропе. Сёлета было прынята рашэнне правесці кангрэс у Мінску. Дагэтуль маштабны міжнародны форум ладзіўся ў Берліне і Кёльне, Празе, Банска-Быстрыцы.

Што да Міжнароднай канферэнцыі, дык яна была прысвечана пытанням узаемаразумення і мірнага суіснавання народаў. У яе рамках працавала секцыя маладых вучоных і студэнтаў "Моладзь і дзеці ў гады Другой сусветнай вайны", а таксама адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу на лепшы малюнак, прысвечаны тэме канферэнцыі.