У праекце прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства абароны краіны, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску, шматлікіх пасольстваў, акрэдытаваных у нашай краіне, а таксама грамадскіх аб'яднанняў.
Кангрэс праводзіцца ў Еўропе па ініцыятыве Германіі раз на два гады. На гэтых форумах з удзелам гісторыкаў, палітолагаў, юрыстаў, эканамістаў, а таксама сведкаў трагедый абмяркоўваюцца пытанні міру і прадухіленне канфліктаў у Еўропе. Сёлета было прынята рашэнне правесці кангрэс у Мінску. Дагэтуль маштабны міжнародны форум ладзіўся ў Берліне і Кёльне, Празе, Банска-Быстрыцы.
Што да Міжнароднай канферэнцыі, дык яна была прысвечана пытанням узаемаразумення і мірнага суіснавання народаў. У яе рамках працавала секцыя маладых вучоных і студэнтаў "Моладзь і дзеці ў гады Другой сусветнай вайны", а таксама адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу на лепшы малюнак, прысвечаны тэме канферэнцыі.