Станоўчы імідж суверэннай дзяржавы

№ 20 (1043) 19.05.2012 - 26.05.2012 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў радыё “Беларусь” з 50-годдзем з дня заснавання станцыі, паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара.

 

"Прызначаная для суайчыннікаў за мяжой, ваша радыёстанцыя шмат што робіць для фарміравання станоўчага іміджа суверэннай беларускай дзяржавы, - гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні. - У краіне і за яе межамі высока цэняць працу журналістаў радыё "Беларусь", якое на розных мовах, кругласутачна, даносіць слухачам праўдзівую інфармацыю пра наш адкрыты і працавіты народ".

"Упэўнены, што і ў далейшым ваш прафесіяналізм будзе садзейнічаць умацаванню ў грамадзян замежных краін паважлівага стаўлення да Беларусі, яе ўнутранай і знешняй палітыкі, накіраванай на сцвярджэнне прынцыпаў міру, добрасуседства і справядлівасці", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву радыё "Беларусь" шчасця, здароўя і новых творчых здзяйсненняў.