Соты раз па Шэкспіру

№ 19 (1042) 12.05.2012 - 19.05.2012 г

18 мая ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага адбудзецца соты па ліку паказ "Утаймавання наравістай". Прэм’ера спектакля была прадстаўлена на суд гледачам яшчэ 1 лістапада 2006 года.

У пастаноўцы задзейнічаны сапраўды зорны ансамбль: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Сяргей Чакерэс і Уладзімір Шэлестаў, акцёры Вераніка Пляшкевіч, Сяргей Жбанкоў, Юлія Кадушкевіч, Андрэй Захарэвіч ды многія іншыя. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам п'есы з'яўляецца Валянціна Еранькова.

Як вядома, знакамітая п'еса Шэкспіра ўпершыню была надрукавана ў 1623-м годзе. І цягам вось ужо чатырох стагоддзяў гэтая вясёлая, радасная і павучальная гісторыя не сыходзіць з тэатральных падмосткаў.

Ю.Ч.