Асамбляж і калаж

№ 19 (1042) 12.05.2012 - 19.05.2012 г

З 2 па 26 мая ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіць выстаўка "Ханс Баум. 18 гадоў на Беларусі. Калаж. Асамбляж".

Ханс Баум цягам дзесяцігоддзяў працаваў у буйной камп'ютарнай карпарацыі, дзе займаў розныя пасады. У нашай краіне ён з 1994 года спалучаў паспяховую прафесійную дзейнасць з захапленнем мастацтвам, пры гэтым аддаючы перавагу графіцы, а таксама тэхніцы калажу і асамбляжу. Частка гэтых твораў і складзе аснову выстаўкі ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

У аснову творчасці Ханса Баума пакладзены фармальны эксперымент з прадметамі штодзённага карыстання, фрагментамі рэчаіснасці. Пры пабудове кампазіцыі аўтар выкарыстоўвае камбінацыю гэтых разнастайных і рознатыповых матэрыялаў, іх напластаванне, нечаканыя спалучэнні, асаблівую ўвагу надае фактуры, што, па сутнасці, з'яўляецца асновай прыёму калажу.