Лаўрэат у намінацыі Гран-пры

№ 19 (1042) 12.05.2012 - 19.05.2012 г

На ўрачыстай цырымоніі ўганаравання ўдзельнікаў VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Ліцера” газета “Культура” атрымала дыплом лаўрэата ў намінацыі Гран-пры “Лепшы творчы праект рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў”. Высокую адзнаку журы рэдакцыя атрымала за праект “Вяртанне імёнаў”, які ўжо трэці год выходзіць на старонках нашага выдання. Вядзе рубрыку — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва газеты "Культура" Барыс Крэпак.