Скарылі Лондан

№ 19 (1042) 12.05.2012 - 19.05.2012 г

10 мая ў сталіцы Вялікабрытаніі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў пастаноўку Мікалая Пінігіна “Выкраданне Еўропы, або Тэатр Уршулі Радзівіл”. Гэта першыя гастролі купалаўцаў на Туманным Альбіёне.

/i/content/pi/cult/377/7390/2-1.jpegІніцыятарам правядзення гэтага знакавага культурнага мерапрыемства выступіла Пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі. Як зазначыў для журналістаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Аляксандр Міхневіч, выспупленне купалаўцаў у Лондане выявіла вялікі інтарэс брытанскай публікі да беларускай культуры. На думку дыпламата, артысты дастойна прадставілі наша тэатральнае мастацтва ў Лондане, што, натуральна, пасадзейнічае ўмацаванню культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і краінай Туманнага Альбіёна.

Пасля завяршэння спектакля ўдзячныя брытанцы доўга не адпускалі артыстаў і дзякавалі ім шчырымі авацыямі.

Ю.Ч.