Пецярбургскі акцэнт — у маі

№ 19 (1042) 12.05.2012 - 19.05.2012 г

Начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Міхаіл Кажура паведамляе “К”, што 18 — 19 мая ў Санкт-Пецярбургу пройдуць Дні беларускай культуры. Мяркуецца, што нашу дэлегацыю ўзначаліць міністр культуры Павел Латушка.

Расіянам прапаноўваецца адмысловая культурная праграма. Па словах Міхаіла Кажуры, у Санкт-Пецярбургу выступяць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава, ансамбль народнай музыкі "Бяседа".

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануюць пецярбуржцам выстаўкі з уласных фондаў. Будзе працаваць і экспазіцыя работ мастака Уладзіміра Цэслера.