На манеце — Крыж Еўфрасінні Полацкай

№ 43 (809) 27.10.2007 - 02.11.2007 г

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2007 г. выпусціў у абарачэнне срэбную памятную манету “Крыж Еўфрасінні Полацкай” наміналам 1000 рублёў, пробай сплаву 925, масай 1083,80 г, дыяметрам 100,00 мм.

 /i/content/pi/cult/134/737/Maneta1.jpg

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня — рыфлёная, перарывістая, на гладкай паверхні ўказаны індывідуальны нумар манеты.
На пярэднім баку манеты
размешчаны: у цэнтры — выява Спаса-Праабражэнскай царквы, якая была заснавана святой Еўфрасінняй Полацкай, пад ёй — надпіс: СПАСА-ПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА; злева — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім — у два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе — проба сплаву; справа — намінал манеты: 1000 РУБЛЁЎ, пад ім указаны год чаканкі.
На адваротным баку манеты
размешчаны: рэльефная выява Крыжа Еўфрасінні Полацкай,

 /i/content/pi/cult/134/737/Maneta2.jpg

пакрытая золатам і ўпрыгожаная штучнымі рознакаляровымі камянямі; злева і справа ад выявы Крыжа — вертыкальныя надпісы: КРЫЖ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ 1161.
Манета адчаканена якасцю
“пруф-лайк”. Тыраж манеты — 2000 штук.
Памятная манета, выпушчаная
ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Упраўленне інфармацыі
Нацыянальнага банка РБ