Пераможцам конкурсу стала Маргарыта Канавалава - графічны дызайнер з Мінска. У ейнай рабоце выкарыстана рэпрадукцыя карціны Івана Хруцкага "Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі".
Уладальніка галоўнага прыза конкурсу вызначыла прафесійнае журы. Па традыцыі, свайго пераможцу выбралі і наведвальнікі музея: Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Вольга Шыманка, дызайнер з Віцебска. Яшчэ адна ўдзельніца - Ганна Мельнічук, студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, атрымала прыз дырэктара НММ.
Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел 48 чалавек. На суд журы было прадстаўлена 70 работ.