Палац з вокнамі насустрач, ці Вектар душэўнасці і любові

№ 42 (808) 20.10.2007 - 26.10.2007 г

Учора Палац культуры г. Маладзечна ўрачыста святкаваў сваё 5-годдзе. А напярэдадні яго дырэктар Святлана Сарока, кіраўнікі аддзелаў і калектываў шчодра дзяліліся з “К” сваімі сакрэтамі поспеху. Бо да першага маленькага “юбілею” Палац прыйшоў пераможцам абласнога спаборніцтва ў намінацыі “Лепшы клуб года”. А Святлана Рыгораўна па выніках 2006 года была прызнана лепшым кіраўніком калектыву Маладзечаншчыны.