У Зашырскім культурна-спартыўным цэнтры Ельскага раёна адбыўся семінар кіраўнікоў сельскіх клубных устаноў "Духоўны патэнцыял традыцыйнай народнай культуры". Начальнік мясцовага аддзела культуры Валерый Гейхман звярнуў увагу ўдзельнікаў раённага семінара на пошук новых і больш эфектыўных форм працы.
Клубныя работнікі падзяліліся вопытам працы па захаванні каляндарна-абрадавага і пазаабрадавага фальклору - песень, танцаў вёсак Валаўск і Засінцы.
Праблема сувязі эпох - адна з самых галоўных і вызначальных для людзей. Магчыма, таму культработнікі Валаўскага цэнтра народнай творчасці паспяхова працуюць па далучэнні дзяцей да духоўнай культуры праз народны танец і песню.
Адзін з генеральных кірункаў дзейнасці Млыноцкага культурна-спартыўнага цэнтра - вывучэнне мясцовага дзіцячага фальклору і распаўсюджванне яго сярод дзяцей.
Семінарысты пазнаёміліся і з жанравай разнастайнасцю песеннага фальклору. Неаспрэчна, кожны раён мае адметную гісторыка-культурную спадчыну, якая можа і павінна быць турыстычнай каштоўнасцю. А жывое бытаванне абрадавых і фальклорных традыцый Гомельшчыны дапаможа клубным работнікам вызначыць універсальны брэнд і візуальны сімвал кожнага раёна, кожнай вёскі.
Зашырскі культурна-спартыўны цэнтр вынікова працуе па зборы, захаванні і папулярызацыі вусна-паэтычнага фальклору. А прычына поспеху ў тым, што работнікі культуры добра ведаюць цікавыя вясковыя аб'екты, умеюць прадставіць іх турыстам, чым і ствараюць прывабны вобраз свайго мястэчка...
А арганізавалі ды правялі семінар Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці і аддзел культуры Ельскага райвыканкама.
Людміла МЕЛЬНІКАВА,вядучы метадыст па народныхтрадыцыях і абрадах Гомельскагаабласнога цэнтра народнай творчасці
На здымку: у Зашырскім культурна-спартыўным цэнтры.
Фота Ірыны ГЛУШЭЦ,метадыста па этнаграфіі і фальклоры Гомельскага АЦНТ