- Мы вельмі рады вітаць у нашым горадзе і, галоўнае, у нашым Лідскім дзяржаўным музычным каледжы гасцей, - кажа дырэктар каледжа Алена Серакова. - Падобныя конкурсы ў нас праходзяць не ўпершыню. Колькі гадоў таму мы прымалі такіх жа музыкантаў-народнікаў, толькі крыху старэйшых: на базе нашай установы спаборнічалі навучэнцы сярэдняга звяна. Мае Ліда свой уласны конкурс - імя кампазітара Канстанціна Горскага, нашага ўраджэнца.
Адкрываць цяперашні Конкурс імя Іосіфа Жыновіча запрошаны знаны калектыў - філарманічны аркестр, які носіць яго імя. Ну а на заключным канцэрце мы прадставім сваіх выхаванцаў - аркестр беларускіх народных інструментаў пад кіраўніцтвам Галіны Пушкінай.