Ці апошні трубач у Старога Гродна?

№ 16 (1039) 21.04.2012 - 28.04.2012 г

Дык мастацкая ці публіцыстычная?

/i/content/pi/cult/374/7292/1-3.jpegСёння ўрачыста завяршаецца Тыдзень музычнага мастацтва "Наталля Гайда запрашае", насычаны сустрэчамі з артыстамі розных гарадоў Расіі, Казахстана і Азербайджана, якія цягам пяці дзён прымалі ўдзел у спектаклях Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра побач з нашай славутай зоркай, вядомай на ўсёй постсавецкай прасторы.

Рэжысёры-дэбютанты Сяргей Макараў і Мікіта Пінігін прасачылі за шляхам маладога чалавека Юрыя Мініна з дома ў пасёлку Парэчча (там, дарэчы, некалі здымалі фільм "Мяне завуць Арлекіна" Валерыя Рыбарава) да каланчы ў Гродне, дзе ён пераапранаецца ў асобую форму стогадовай даўніны і падымаецца па 120-і прыступках, каб апоўдні нагадаць Гродну пра яго мінуўшчыну. Пазбаўлены дыктарскага тэксту і маналогаў "у камеру", "Дзень трубача" прэтэндуе на дакладна артыкуляванае аўтарскае выказванне. Прычым не столькі пра маладога музыку, колькі пра свет паўсядзённага, што акружае героя.

Пачынаецца карціна падрабязнай панарамай макета старога Гродна і працяглым пралогам - вуліцы пасёлка, дзе жыве галоўны герой. Чорна-белая выява (аператар - Мікіта Пінігін) ад самага пачатку лагічна падводзіць гледача да высновы: колер у дадзеным выпадку не адыгрывае аніякага сэнсу.

Манахромнае і манатоннае - два паняцці, што вызначаюць сутнасць адлюстраванай у стужцы рэальнасці. Манатонная, без пачатку-канца, мітусня людзей, бясконцыя размовы ў вагоне прыгараднага дызеля... Гарадское свята на галоўнай плошчы, выгляд якой адсылае гледачоў да работ ці то Брэйгеля, ці то Босха... Найбольш жа кранае і адначасова бянтэжыць сцэна прызнання героя свайму настаўніку - старому дырыжору духавога аркестра - у тым, што ён сыходзіць з трубачоў. "Дзе ўладкаваўся?" - "На мясакамбінаце..." - "Там, зразумела, праца заўсёды знойдзецца..." У фінальным кадры паведамляецца: мы бачылі апошні працоўны дзень апошняга гарадскога трубача ў Гродне...

Маладыя аўтары спрабуюць падысці да свайго матэрыялу, як кажуць, з халоднай галавой, але ў выніку іх выдае гарачае сэрца. У шэрагу эпізодаў "Дзень трубача" зрываецца месцамі ў відавочную публіцыстыку, саму па сабе цікавую і нават у нечым неабходную. Але яна нязменна перашкаджае агульнай мастацкай задуме. Прычым публіцыстычнае выказванне становіцца зразумелым ужо ў пралогу, дзе паўтор адных і тых жа планаў немачы фізічнай адразу прыводзіць да думкі пра немач духоўную, а далейшае развіццё падзей толькі пацвярджае першапачатковыя высновы.

У любым выпадку, аўтары карціны здолелі выйсці далёка за межы першапачатковай ідэі аповеду пра "чалавека цікавай прафесіі". У тым, што "Дзень трубача" атрымаўся больш глыбокім і цікавым, безумоўна, - заслуга маладых рэжысёраў і іх вопытнага сааўтара, якія не пабаяліся зазірнуць туды, куды не любіць глядзець большасць іхніх калег.

Як і стужка Віктара Аслюка "Цяпло", пра якую "К" пісала ў мінулым нумары, "Дзень трубача" - адна з першых ластавак новай творчай палітыкі "Белвідэацэнтра", што скіравана менавіта на аўтарскі мастацкі падыход да кіно. У названых стужках гэты падыход сябе цалкам апраўдаў.

На здымку: кадр з фільма "Дзень трубача".