На сваёй Зямлі

№ 16 (1039) 21.04.2012 - 28.04.2012 г

19 красавіка ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” і выставачнай зале Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва адкрылася VII Міжнародная выстаўка жывапісу і графікі “На сваёй Зямлі”.

 

Аўтары твораў - мастакі самых розных узростаў: ад трох-, чатырохгадовых дзетак да студэнтаў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. Экспазіцыя нагадвае своеасаблівае падарожжа ў часе, калі мастак робіцца Мастаком, што спасцігае сакрэт рамяства. У работах афармляецца ўласнае бачанне свету. Багатая палітра твораў, створаных аўтарамі розных краін - ад Беларусі і Расіі да Украіны, Польшчы і Грузіі, - захапляе шчырасцю эмоцый, зачароўвае непаўторным каларытам далёкіх і блізкіх мясцін, уражвае разнастайнасцю мастацкіх тэхнік і прыёмаў.

Выстаўку - амаль 500 твораў - арганізавала яе грамадская арганізацыя Беларусі "Зялёны Крыж" сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі краіны, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Ул. інф.