“Дызplay”

№ 16 (1039) 21.04.2012 - 28.04.2012 г

Учора, 20 красавіка, у галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбыўся заключны этап семінара-конкурсу “Дызplay-2012”, які праходзіў цягам месяца ў Мінску на базе ВНУ.

 

Гэта быў студэнцкі праект, скіраваны на выяўленне, падтрымку і заахвочванне маладых спецыялістаў-дызайнераў. У ліку задач семінара - развіццё творчага патэнцыялу мастакоў, замацаванне навыкаў фарміравання праектных канцэпцый, папулярызацыя дасягненняў сучасных інавацыйных тэхналогій...

Ключавая ідэя семінара-конкурсу "Дызplay-2012" - ідэнтыфікацыя культуры з галоўнай тэмай: турысцка-рэакрэацыйная асяроддзевая сістэма "Беларусі: з мінулага ў будучыню". Тэрыторыя для асваення тэмы - жылое стварэнне свабоднай эканамічнай зоны ў будучым горадзе-спадарожніку Мінска - Фаніпалі. Праектная перспектыва - 2030 год.

Да распрацоўкі праекта прыцягнута шэсцьдзясят чалавек - студэнтаў 2 - 5 курсаў Акадэміі розных дызайнерскіх спецыялізацый, з якіх сфарміравана шэсць каманд па праектных напрамках: асяроддзевая сістэма, прадметнае асяроддзе, транспарт, адпачынак, адзенне, медыякамунікацыі...